Гарачая лінія: 8 (0235) 02-82-23
Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца

Разбіўся градуснік. Што рабіць?

09 верасня 2020 в 12:09

     З развіццём навукі было вынайдзена мноства прадметаў, якія, на сённяшні дзень для нас з'яўляюцца будзённымі і простымі ў выкарыстанні, без якіх, здавалася б, немагчыма нармальна існаваць. Гэта і канцылярскія прыналежнасці, і будаўнічыя інструменты, і бытавая тэхніка і многае іншае.
    Аднак, са з'яўленнем мноства інструментаў і тэхнікі павялічваецца і рызыка атрымання траўмаў. Так, дапусцім, вельмі патрэбны і зручны прыбор вымярэння тэмпературы чалавечага цела, які ёсць практычны ў кожным доме - ртутны градуснік, пры няправільным выкарыстанні можа стаць крыніцай небяспекі.
     Пранікненне ртуці ў арганізм часцей адбываецца пры ўдыханні яе пароў, якія не маюць паху. Ўздзеянне ртуці нават у невялікіх колькасцях можа выклікаць праблемы са здароўем і цяжкае атручэнне. Ртуць аказвае таксічнае ўздзеянне на нервовую, стрававальную і імунную сістэмы, на лёгкія, ныркі, скуру і вочы.
Ратавальнікі даюць некалькі саветаў, што рабіць, калі разбіўся градуснік:
- у першую чаргу выведзіце з памяшкання ўсіх людзей і жывёл;
- падрыхтуйце раствор марганцоўкі і шкляны слоік з шчыльным вечкам;
- надзеньце вільготную марлевую павязку і пальчаткі;
- шарыкі ртуці збярыце пэндзлікам (маленькія - лейкапластырам або скотчам) у папяровы канверт;
- сабраную ртуць апусціце ў слоік з растворам марганцоўкі, па нумары 101 або 112 удакладніце, куды яе перадаць, як правіла гэта бліжэйшы падраздзяленне МНС;
- вычышчаную паверхню апрацуйце мыльна-содавым растворам;
- пасля ўборкі старанна і добра выветрыце памяшканне. Каб пераканацца, што вы ўсю пралітую ртуць сабралі неабходна ў цёмны час сутак пасвяціць ліхтарыкам. Па сваіх хімічных уласцівасцях ртуць будзе блішчаць. Калі нічога не заўважылі, значыць ўсё зрабілі правільна.
         Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Чытайце таксама: