Гарачая лінія: 8 (0235) 02-82-23
Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца

Хвілінка бяспекі ад ратавальнікаў

12 студзеня 2021 в 10:27

    Для таго, каб зімовыя вакацыі прайшлі бяспечна начальнік Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і ўчастковы інспектар інспекцыі па справамі непаўналетніх АУС Петрыкаўскага райвыканкама ў рамках прафілактычнай акцыі «У новы год без правапарушэнняў» правялі гутарку з навучэнцамі школ горада Петрыкава.
     Інспектар ІСН асвятліў сярод непаўналетніх тэму прафілактыкі правапарушэнняў у перыяд зімовых канікул.
    Мікалай Карабец распавёў хлопцам пра тое, у які перыяд бяспечней выходзіць на лёд і як вызначыць яго трываласць, якія пагодныя фактары ўлічваць, якімі правіламі карыстацца пры масавым знаходжанні на вадаёме. Хлопцы абмяркоўвалі, як правільна ўсталяваць навагоднюю ёлку, што рабіць, калі яна стала крыніцай пажару і як яго прадухіліць. Выратавальнік нагадаў юнакам і дзяўчатам нумары службы выратавання 101 і 112 і расказаў, што трэба казаць дыспетчару, елі здарылася надзвычайная сітуацыя. Разам з гэтым, дзяўчынкі і хлопчыкі паўтарылі алгарытм дзеянняў у розных небяспечных сітуацыях.
     Пасля карыснай гутаркі дзецям прадэманстравалі тэматычны відэафільм «Бяспека на лёдзе» і мультфільм «Чароўная кніга".
    Наступным этапам мерапрыемства стала экскурсія ў пажарную частку. Работнікі службы выратавання распавялі ўдзельнікам мерапрыемства аб магчымасцях інструментаў і аўтамабіляў, якія выязджаюць на пажары і надзвычайныя сітуацыі. Тут жа хлопцы змаглі пасядзець у кабіне пажарнай машыны і прымерыць баявую вопратку ратавальнікаў, а таксама атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх адказы.
     У завяршэнні мерапрыемства работнікі МНС і ІСН пажадалі рабятам бяспечных канікул, а ўсе навучэнцы атрымалі ад ратавальнікаў наглядна-выяўленчую прадукцыю з правіламі бяспекі.

Чытайце таксама: