Гарачая лінія: 8 (0235) 02-82-23
Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца

Тыдзень нулявога траўматызму

03 красавіка 2023 в 13:33

    У мэтах забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму, аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устараненню ва ўстанове аховы здароўя "Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца" з 27 па 31 сакавіка 2023 года праходзіць «Тыдзень нулявога траўматызму» па тэме: «Няшчасныя выпадкі з прычыны асабістай неасцярожнасці. Разбіраемся з інструкцыямі па ахове працы».
       Кожны работнік абавязаны:
• выконваць нормы і патрабаванні аховы працы на кожным працоўным месцы;
• прымяняць сродкі індывідуальнай абароны і правільна іх выкарыстоўваць;
• клапаціцца аб асабістым здароўі і асабістай бяспецы, а таксама аб бяспецы навакольных у працэсе выканання работ або падчас знаходжання на тэрыторыі арганізацыі;
• супрацоўнічаць з наймальнікам у справе забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы, неадкладна апавяшчаць свайго непасрэднага кіраўніка ці іншай упаўнаважанай службовай асобы наймальніка аб няспраўнасці абсталявання, інструмента, прыстасаванняў, транспартных сродкаў, сродкаў абароны, аб пагаршэнні стану свайго здароўя абавязак кожнага з нас.
     Інфармацыя аб няшчасных выпадках, якія адбыліся ва ўстанове ахове здароўя за 2023 год:
    10.02.2023 фельчар выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі УАЗ "Лоеўская ЦРБ" атрымаў цяжкую вытворчую траўму ступні, паслізнуўшыся пры перамяшчэнні па тэрыторыі прыватнага домаўладання.
   25.02.2023 качагар Васьковіцкага ФАП УАЗ «Слаўгарадская ЦРБ» у выніку падзення каля ганка атрымаў цяжкую вытворчую траўму левай нагі.
     05.03.2023 санітарка (палатная) УАЗ «Барысаўская ЦРБ» пры ўборцы палаты пасля выпіскі пацыентаў стала на крэсла. Упаўшы з яго на падлогу, атрымала траўму нагі, якая адносіцца да цяжкай.
   14.03.2023 атрымала траўму галёнкі правай нагі медыцынская сястра (старэйшая) інфекцыйнага аддзялення УАЗ «Астроўская цэнтральная клінічная бальніца» з прычыны падзення на тэрыторыі арганізацыі. Атрыманая траўма адносіцца да цяжкай.
   Выснова: вышэй названыя няшчасныя выпадкі адбыліся з прычыны асабістай неасцярожнасці самога пацярпелага.
Мерапрыемствы:
1. загадчыкам структурных падраздзяленняў пры неабходнасці перагледзець інструкцыі па ахове працы ў частцы адлюстравання прафесійных рызык пры выкананні работ;
2. намеснікам галоўнага ўрача, старшыні прафсаюзнага камітэта, загадчыкам структурных падраздзяленняў, начальніку гаспадарчай службы, інжынеру па ахове працы:
- у рамках ажыццяўлення перыядычнага кантролю праверыць выкананне своечасовасці правядзення інструктажоў, навучанні бяспечным прыёмам і метадам выканання прац, праверак ведаў па пытаннях аховы працы ў кіраўнікоў структурных падраздзяленняў;
- узмацніць кантроль з боку кіраўнікоў структурных падраздзяленняў за выкананнем патрабаванняў бяспекі на кожным працоўным месцы

Чытайце таксама: