Гарачая лінія: 8 (0235) 02-82-23
Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца

10 верасня Сусветны дзень прадухілення самагубстваў

07 верасня 2022 в 10:35

     Штогод, 10 верасня, Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), пры падтрымцы Міжнароднай асацыяцыі па прадухіленні самагубстваў (International Association for Suicide Prevention), праводзіць Сусветны дзень прадухілення самагубстваў (World Suicide Prevention Day).
     У Рэспубліцы Беларусь створана і прадаўжае ўстойліва функцыянаваць міжведамасная сістэма прафілактыкі суіцыдальных паводзін насельніцтва. Дасягнуты належны ўзровень міжведамаснага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў рэалізацыі прафілактычных мерапрыемстваў, аб чым сведчыць зніжэнне смяротнасці ад суіцыдаў за апошнія гады (2018 г. - 19,1 на 100 тыс. насельніцтва; 2019 г. - 17,7 на 100 тыс. насельніцтва; 2020 г. - 16,2 на 100 тыс. насельніцтва;2021 г. - 15,9 на 100 тыс. насельніцтва).
      Праблемы ў сям'і - галоўная сацыяльна-псіхалагічная прычына суіцыдаў. Дзеці, якія здзяйсняюць самагубства, як правіла, з няшчасных сем'яў, у якіх часта адбываюцца канфлікты паміж бацькамі і дзецьмі, з ужываннем гвалту.
      Прыкметы дэпрэсіўных рэакцый у падлеткаў:
- прыгнечаны настрой, смутак, засмучэнне, сум, нуда;
- стомленасць, разбітасць;
-раздражняльнасць, узбудлівасць, агрэсіўнасць, гнеў, лютасьць;
- пачуццё віны, прыніжаная самаацэнка, плаксівасць;
- трывога, неспакой;
- страта звыклых інтарэсаў;
- пазбяганне сацыяльных кантактаў, замкнёнасць;
- безуважлівасць, зніжэнне канцэнтрацыі ўвагі, непамятлівасць;
- зніжэнне паспяховасці ў школе, падвышаная стамляльнасць,
адсутнасць цікавасці да навучання і інш.
      З мэтай прафілактыкі крызісных станаў бацькам неабходна:
- ні ў якім разе не пакідаць нявырашанымі праблемы, якія тычацца захавання фізічнага і псіхічнага здароўя дзіцяці;
- аналізаваць разам з сынам ці дачкой кожную цяжкую сітуацыю;
- вучыць дзіця з ранняга дзяцінства прымаць адказнасць за свае ўчынкі і рашэнні, прадбачыць наступствы гэтых дзеянняў. Сфармуйце ў яго запатрабаванне задавацца пытаннем: "Што будзе, калі?";
- выхоўваць у дзіцяці звычку расказваць бацькам не толькі аб сваіх дасягненнях, але і аб трывогах, сумневах, страхах;
- не спазняцца з адказамі на яго пытанні па розных праблемах фізіялогіі;
- не іранізаваць над дзіцем, калі ў нейкай сітуацыі ён апынуўся слабым фізічна або маральна, варта дапамагчы і падтрымаць яго. А лепш: паказаць магчымыя шляхі вырашэння ўзніклай праблемы;
- Абмеркаваць са сваім "дзіцём" працу службаў, якія могуць аказаць дапамогу ў сітуацыі, спалучанай з рызыкай для жыцця; запісаць адпаведныя нумары тэлефонаў;
- запісаць свае працоўныя нумары тэлефонаў, а таксама нумары тэлефонаў людзей, якім вы самі давяраеце.
      Калі крызісная сітуацыя выклікае ў дзіцяці моцныя перажыванні, ён можа задумацца аб прычыненні сабе шкоды як спосабе вырашэння праблемы (нават калі раней казаў, што самагубства могуць здзяйсняць толькі слабыя людзі). Суіцыдальныя паводзіны падлеткаў могуць мець нечаканы, імпульсіўны характар, а могуць развівацца паступова.
Куды звярнуцца па дапамогу?
9 верасня з 10-00 да 12-00будзе арганізавана прамая лінія па праблемах прадухілення самагубстваў:
- на базе аддзела грамадскага здароўя дзяржаўнай установы "Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя" па тэл. 8 (0232) 33-57-24 на вашы пытанні адкажа псіхолаг.
- на базе ўстановы «Гомельская абласная клінічная псіхіятрычная бальніца» па тэл. 8(0232)30-63-47 на вашы пытанні адкажа загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела Букатаў Павел Міхайлавіч.

Чытайце таксама: