Гарачая лінія: 8 (0235) 02-82-23
Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца

Рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя праходзіць у Беларусі з 13 па 19 лістапада 2023 года.

13 лістапада 2023 в 09:25

    Акцыя, мэтай якой з'яўляецца павышэнне дасведчанасці насельніцтва адносна згубных наступстваў спажывання тытуню, прымеркавана да Сусветнага дня некурэння, які штогод адзначаецца кожны трэці чацвер лістапада.
    Тытунекурэнне - небяспечная прыхільнасць, якое правакуе фарміраванне шматлікіх захворванняў, у тым ліку і смяротных, такіх як анкалогія. Абсалютна ўсе формы ўжывання тытуню - фактар развіцця рака. У прыватнасці, пераканаўча даказана сувязь тытунекурэння з 18 формамі раку ў чалавека. Ідзе барацьба на паражэнне і выжыванне.
    Іншыя формы курэння (электронныя сістэмы дастаўкі нікаціну) маюць падобныя канцэрагенныя кампаненты ў складзе дыму, але гэтыя рэчывы маюць больш дробную структуру і пранікаюць глыбей па сістэме дыхання, дасягаючы ніжніх доляй лёгкіх. Нажаль, ракавы працэс у гэтай зоне развіваецца пераважна бессімптомна і вызначаецца толькі на позніх стадыях.
    Барацьба з курэннем - неабходная ўмова паляпшэння здароўя насельніцтва. Курцы губляюць каля 18 гадоў патэнцыйнага жыцця, гэта з'яўляецца вялізнай сацыяльнай стратай для нашага грамадства. Бо здароўе - гэта галоўная каштоўнасць у жыцці чалавека.
У наш час прафілактыка тытунекурэння павінна стаць прыярытэтам для грамадства. Гэта патрабуе аб'яднаных намаганняў дзяржавы, медыцынскіх арганізацый, адукацыйных устаноў і грамадзян.
   Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя вядзе актыўную барацьбу супраць ужывання тытуню ва ўсім свеце. Рамачная канвенцыя СААЗ па барацьбе супраць тытуню набыла моц у лютым 2005 года. З таго часу яна стала адной з самых шырока прызнаных дамоваў у гісторыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Рэгулярна адбываецца рост коштаў на тытунёвыя вырабы. Сёння мы ўжо не ўбачым «герояў» Marlboro, якія скачуць на конях, бо з 2015 года ў Беларусі забаранілі рэкламаваць парасонавыя брэнды вытворцаў алкаголю і тытуню.
З 2016 года ўзмоцнены патрабаванні да афармлення ўпакоўкі тытунёвых вырабаў. Надпісы і выявы, якія папярэджваюць аб шкодзе курэння, сталі большымі.
З 24 студзеня 2019 года Дэкрэтам №2 расстаўлены ўсе кропкі над «i» ў пытаннях, якія рэгулярна служылі падставай для гарачых дыскусій і неабыякіх слоўных баталій, якія тычацца пытанняў тытунёвага рэгулявання: дапоўнены спіс месцаў, у якіх курэнне забаронена, змяніліся патрабаванні да інфармацыі, якая ўказваецца на спажывецкай ўпакоўцы тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння, вадкасцей для электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню, лістах-укладышах да іх і г.д.
    Насамрэч, кідаць паліць ніколі не позна. Пра гэта вам скажа любы анколаг. І ўвогуле любы лекар.
    Збавенне ад нікацінавай залежнасці па сілах кожнаму. Патэнцыйная карысць для здароўя адназначна варта таго, каб ператрываць дыскамфорт, які вы будзеце адчуваць першы час. Курэнне - гэта не выбар чалавека, гэта хімічныя рэчывы, якія робяць вас залежным і паступова руйнуюць ваш арганізм. Трэба толькі прыняць рашэньне і не здавацца.
     Кансультаванне па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння можна будзе атрымаць у наступных медыцынскіх установах:
 установа «Гомельскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер»:
з 13 па 17 лістапада з 9.00 да 11.00 па тэл. 8(0232) 20-48-10;

 установа«Гомельскі абласны
наркалагічны дыспансер»:
13 лістапада з 10.00 да 13.00 па тэл. 8 (0232) 34-01-33;
14 лістапада з 11.00 да 13.00 па тэл. 8(0232)32-96-40;
15 лістапада з 9.00 да 12.00 па тэл. 8 (0232) 34-01-66;
17 лістапада з 9.00 да 12.00 па тэл. 8 (0232) 53-34-34.

 дзяржаўная ўстанова «Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»:
з 13 па 17 лістапада з 9.00 да 10.00 па тэл. 8 (0232) 33-57-24.

Чытайце таксама: