Гарачая лінія: 8 (0235) 02-82-23
Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца

Адзіны дзень бяспекі !!!

14 верасня 2020 в 16:03

     З 1 па 10 верасня 2020 года праводзіцца Рэспубліканская акцыя адзіны дзень бяспекі
   Мэта правядзення: максімальнае зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын
   задачы:
• развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці;
• правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем;
• прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва.
      Акцыя "Адзіны дзень бяспекі» пройдзе па ўсёй краіне 1 па 10 верасня. У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.
      У перыяд правядзення акцыі адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбуха-, пажара-, хімічна небяспечных аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей.
        У рамках «Адзінага дня бяспекі» пройдуць дні адчыненых дзвярэй, прафілактычныя акцыі ў навучальных установах, гутаркі ў працоўных калектывах.

ПЛАН
правядзення адзінага дня бяспекі
УАЗ «Петрикосвская ЦРБ»

№ п/п Найменне мерапрыемстваў Асноўны выканаўца Тэрмін рэалізацыі
1. Правядзенне практычных мерапрыемстваў (вучэнняў, трэніровак) у Капаткевічская ГБ аддзяленне тэрапеўтычнае і БСУ па адпрацоўцы дзеянняў персаналу ў выпадку ўзнікнення пажару (з задзейнічаннем добраахвотна-пажарнай дружыны (ДПД), сістэм пажарнай сігналізацыі і першасных сродкаў пажаратушэння, апавяшчэння і эвакуацыяй людзей) сумесна з прадстаўнікамі тэрытарыяльных органаў МЧС. Нам. начальніка МНС Баравік В.У., інспектар МНС Ючко Я.А. , Камандзір ДПД ВолынецВ.М., Інжынер АД Андрэенкава У.І., Адк ГА Герасіменка Л.Л., псіхолаг Туравец Я.А.

10.09.2020

2. Размяшчэнне тэматычнай інфармацыі па пажарнай бяспекі на сайтах і інфармацыйных стэндах арганізацый.
3. Правядзенне лекцыі з удзелам прадстаўнікоў МЧС у працоўным калектыве Капаткевічская ГБ па пытанні захавання супрацьпажарнага рэжыму ў установе.
4. Правядзенне практычных мерапрыемстваў (вучэнняў, трэніровак) у Капаткевічская ГБ аддзяленне тэрапеўтычнае і БСУ па рэагаванні на надзвычайную сітуацыю прыроднага і тэхнагеннага характару пры атрыманні сігналаў грамадзянскай абароны (ўзнікненні НС), выкарыстаннем сродкаў індывідуальнай і калектыўнай абароны, аказаннем дапамогі пацярпелым.
5. Правядзенне ў працоўным калектыве заняткаў па аказанні першай медыцынскай дапамогі пацярпелым (разгледзець розныя віды траўміравання).
6. Правядзенне лекцыі (гутаркі) з персаналам па прафілактыцы правапарушэнняў, сямейнага недабрабыту, суіцыдальных паводзін, барацьбы з п'янствам, алкагалізмам і наркаманіяй. Размяшчэнне на інфармацыйных стэндах матэрыялаў, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця.
7. Правядзенне лекцыі (гутаркі) з персаналам па пытанні прафілактыкі пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём у стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення.
8. Актуалізаваць інфармацыю аб наяўных у Гомельскай вобласці службах экстранай псіхалагічнай дапамогі і іх магчымасцях для насельніцтва ў сетцы Інтэрнэт.
9. Правядзенне ў працоўным калектыве сходаў па пытаннях прафілактыкі вытворчага траўматызму, прычын і ўмоў, якія спрыяюць гібелі людзей (асаблівую ўвагу звярнуць на пытанне асабістай неасцярожнасці на вытворчасці і ў побыце).
Чытайце таксама: