Гарачая лінія: 8 (0235) 02-82-23
Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца

Анонс акцыі «Адзіны дзень бяспекі!»

19 лютага 2021 в 09:08

   З 20 лютага па 1 сакавіка 2021 года на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусі стартуе акцыя "Адзіны дзень бяспекі!». У рамках якой ва ўсіх рэгіёнах, у тым ліку і ў Петрыкаўскім раёне, будуць праводзіцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.
   У перыяд правядзення акцыі адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбуха-, пажара-, хімічна небяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы абвесткі у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфіры. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспеку правядзення эвакуацыі са сваіх будынкаў.
   У рамках «Адзінага дня бяспекі» ў Петрыкаўскім раёне будуць арганізаваны урокі бяспекі для дзяцей, выступленні ў працоўных калектывах, у падраздзяленнях МНС пройдуць Дні адчыненых дзвярэй, а таксама тэматычныя канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя імпрэзы.
    У акцыі "Адзіны дзень бяспекі» прымуць удзел усе аддзяленні органаў дзяржаўнага кіравання (пракуратура, РАНС, РАУС, энерга, ахова здароўя, адукацыі, сацабарона, райжылкамгас, культура) і мясцовыя органы ўлады. Таксама актыўны ўдзел прымуць розныя арганізацыі і грамадскія аб'яднанні. Задачы «Адзінага дня бяспекі» - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.

Чытайце таксама: