16 кастрычніка - Сусветны дзень анестэзіі
Анестэзія, як неад'емная частка лячэння, вядома чалавецтву вельмі даўно. Першае дакументальнае сведчанне выкарыстання анестэзіі датавана прыкладна 200 годам н. у Кітаі. Многія індзейскія плямёны выкарыстоўвалі для зніжэння адчувальнасці сок розных раслін, а сам тэрмін «анестэзія» упершыню ўжыў вядомы старажытнагрэцкі лекар і філосаф Дыяскарыда.
Дата 16 кастрычніка мае гістарычнае значэнне, бо менавіта ў гэты дзень у 1846 годзе, зубны лекар Уільям Томас Мортан і хірург Джон Уорэн упершыню ў свеце правялі аперацыю пад эфірным наркозам. Гэта падзея ў корані змяніла медыцыну. Сама ж спецыяльнасць як асобная клінічная дысцыпліна з'явілася толькі ў сярэдзіне XX стагоддзі.
З таго часу анестэзіялогія пайшла далёка наперад і стала незаменным спадарожнікам у розных медыцынскіх спецыяльнасцях. Сёння ні адно аператыўнае ўмяшанне або любая іншая балючая медыцынская маніпуляцыя не абыходзяцца без анестэзіі.
Дарагія калегі!
Важнасць вашай працы складана пераацаніць. Вы адказваеце за стан пацыентаў у ходзе аперацыі, ажыццяўляеце бязбольнае правядзенне медыцынскіх працэдур, вяртаеце да жыцця людзей, якія знаходзяцца ў крытычным стане.
Дзякуй за Вашу нялёгкую працу і высокі прафесіяналізм! Няхай Вам заўсёды ўсміхаецца поспех, будзьце здаровыя і шчаслівыя!
З прафесійным святам!