Гарачая лінія: 8 (0235) 02-82-23
Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца

НЕ РАСТАВАЙЦЕСЯ З ЖЫЦЦЕМ ДОБРААХВОТНА!

04 лістапада 2020 в 14:58

     У апошнiя гады наша грамадства перажывае трывожную праблему – павелiчэнне колькасцi людзей, якiя заканчваюць свае жыцце самагубствам. Суiцыдальная смерць стала займаць адно з вядучых месцаў у агульнай смяротнасцi. Згодна са звесткамi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, штогод у свеце заканчвае свае жыцце самагубствам больш людзей, чым ад войнаў i тэрарыстычных актаў разам узятых. I колькасць iх не спынiцца на страшным узроўнi ў адзiн мiльен. Кожны дзень на нашай планеце добраахвотна развiтваюцца з жыццем амаль 30 тысяч чалавек.   Рызыка суiцыдаў у значнай ступенi звязана з шэрагам сацыяльна-дэмаграфiчных фактараў. Найбольш важнымi з’яуляюцца сацыяльныя прычыны, такiя як адзiнота, сур’езныя перажываннi, эканамiчныя змены, страта работы, а таксама дэпрэсiя, псiхiчны стан, вызваны алкагалiзмам, i расстройства асобы. Як бачна, прычын суiцыдальных паводзiн шмат. Але самагубства рэдка выклiкаецца якiмсьцi адным фактарам. Яно адбываецца, як правiла, тады, калi накаплiваецца цэлы комплекс праблем i апошняя з iх становiцца рашаючай. Часцей за ўсе – гэта ўжыванне алкаголю. Таму трэба ўсiм, не залежна ад узросту, пазбавiцца ад гэтай шкоднай залежнасцi. П’янстава – не выхад! Нецвярозы чалавек не можа кантраляваць свае паводзiны, правiльна ацэньваць становiшча, якое склалася, i знайсцi з яго выйсце. Тады сiтуацыя здаецца яму безiсходнай. Але калi яе абмеркаваць, то выйсце, як раз такi знаходзiцца. Трэба толькi своечасова звярнуцца за дапамогай да ўрачоў – нарколага, псiхiатра цi псiхолага. Яны абавязкова дапамогуць вам у гэты крытычны момант. Можна званiць па тэлефонах даверу – у раенную палiклiнiку -  2-82-05. Звяртайцеся, калi ласка, да нас i вы атрымаеце сваечасовую ўрачэбную i псiхалагiчную дапамогу. Абсалютную большасць суiцыдаў можна папярэдзiць! Не заставайцеся сам-насам са сваiмi праблемамi i перажываннямi! Шукайце выйсце разам з урачамi! Яны заўседы дапамогуць вам у любой,амаль самай крытычнай сiтуацыi. Не раставайцеся з жыццем добраахвотна!

Чытайце таксама: