Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца

Петрыкаў. Аб бяспецы-праз тэатралізаваную пастаноўку

31 сакавіка 2021 в 11:28

      Цёплым сонечным днём у Кашавіцкім сельскім доме культуры прайшло яркае і маляўнічае мерапрыемства, перад пачатамяга работнікі службы выратавання распавялі насельніцтву  захадаў пажанай бяспекі пры дапамозе гучнагаварыцеля прылады спецтэхнікі МНС.
       Арганізатары акцыі пазнаёмілі грамадзян з задачамі рэспубліканскай акцыі " Дзень бяспекі. Увага ўсім!"і патлумачылі як неабходна паводзіць сябе ў выпадку сігналу сірэны.Ратавальнікі і актывісты Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных падрыхтавалі навучальныя зоны на якіх кожны жыхар аграгарадкакошавічы змог праверыць свае веды ў галіне пажарнай бяспекі.
     Пры дапамозе тэматычных пляцовак "небяспечная печ», «эвакуацыйныя знакі», «небяспекі ў кватэры (доме)», «правілы паводзінаў у натоўпе», "5 крокаў выратавання" актывісты распавялі аб правілах эксплуатацыі і ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка,бяспечнага пражывання ў кватэры і доме, правільнай эксплуатацыі печы і электраабсталявання.
     - Большасць дамоў у вашым населеным пункце ацяпляюцца печчу. І кожны з вас павінен ведаць аб тым, што няправільная эксплуатацыя пячнога абсталявання можа прывесці да пажару. Нельга доўгі час тапіць печ, складаваць гаручыя матэрыялы і рыззё на яе корпусе і ні ў якім разе не пакідаць печ без нагляду -, нагадаў інспектар МНС.
      Работнік службы выратаванняразсказаў аб дзеяннях, калі вы апынуліся ў натоўпе і што пазначае кожны з знакаў эвакуацыі. Прысутныя паўтарылі нумары экстраных службаў і нават патэлефанавалі ў МНС, няхай не па-сапраўднаму, але кожны запомніў, што неабходна казаць дыспетчару ў выпадку ўзнікнення пажару. Гэтак жа жыхары аграгарадка даведаліся аб карысці ўстаноўкі мабільнага прыкладання «МНС Беларусі: Дапамога побач».
       Завяршальнай часткай мерапрыемства стала дэманстрацыя тэатралізаванай пастаноўкі "Брэменскія музыкі". Бо праз ўспрыманне казачных герояў прысутныя могуць ацаніць і прааналізаваць свае ж ўчынкі.Галоўныя героі Прынцэсаі Брэменскія музыкі трапляюць у небяспечныя сітуацыі, у якіх яны аказваюцца з-за няведання правілаў бяспекі. Аднак, як і ў любой казцы, дзякуючы разумнаму і мудрага Караля і яго подданному Пажарным ўсё заканчваецца добра. Хлопцы больш не гуляюць з запалкамі і ведаюць 5 асноўных правілаў бяспекі.
        Пасля мерапрыемства аднавяскоўцы дзяліліся незабыўнымі ўражаннямі і дзякавалі ўдзельнікам акцыі за атрыманыя веды і выдатна праведзены час.

Чытайце таксама: