Аб заснаванні "Петрыкаўская бальніца"
Установа аховы здароўя "Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца" з'яўляецца адной з самых буйных раённых бальніц Гомельскай вобласці. Петрыкаўская бальніца мае вялікую гісторыю развіцця, з якой Вы можаце азнаёміцца на старонках нашага сайта. У работу ўсіх аддзяленняў і службаў штогод укараняюцца новыя метады дыягностыкі і лячэння, што дае магчымасць аказваць медыцынскую дапамогу насельніцтву раёна на высокім узроўні.
Мы заўсёды радыя Вам! Мы будзем пастаянна інфармаваць Вас аб нашых клініка-дыягнастычных і лабараторна-інструментальных магчымасцях. На нашым сайце Вы можаце азнаёміцца з пералікам платных медыцынскіх паслуг і ўмовамі іх атрымання для грамадзян Рэспублікі Беларусь і замежных грамадзян.
Таксама на нашым сайце Вы можаце азнаёміцца са структурай установы, атрымаць ?кантактныя тэлефоны кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, запісацца на прыём да лекара, ёсць магчымасць задаць пытанне, якое Вас цікавіць, па магчымасці - атрымаць кансультацыю. Абавязкова наведайце нашы раздзелы "Навіны" і "Здаровы лад жыцця"."Навіны і артыкулы" пазнаёміць Вас з навінкамі і ўкараненнямі ў нашай установе, у вобласці, у рэспубліцы, дасць інфармацыю па многіх медыцынскіх тэмах. "Здаровы лад жыцця" падкажа, як захаваць здароўе і добры настрой сабе і сваім блізкім. А што можа быць больш важнае?
Асноўнымі мэтамі дзейнасці Установы з'яўляюцца:
-забеспячэнне даступнасці медыцынскага абслугоўвання;
-поўнае задавальненне патрэб насельніцтва ў спецыялізаванай, кваліфікаванай, кансультатыўнай медыцынскай дапамогі.
Асноўнымі задачамі Установы з'яўляюцца:
-аказанне кваліфікаванай, спецыялізаванай, экстранай і планавай медыцыне дапамозе насельніцтву;
-своечасовае і якаснае абследаванне, лячэнне пацыентаў у стацыянарных умовах;
-узаемадзеянне і пераемнасць з іншымі лячэбна-прафілактычнымі і санітарна-гігіенічнымі ўстановамі з мэтай выкарыстання назапашанага прагрэсіўнага вопыту ў арганізацыі лячэння насельніцтва;
-павышэнне якасці медыцынскай дапамогі і сэрвіснага абслугоўвання пацыентаў, у тым ліку з частковай або поўнай аплатай паслуг;
-умацаванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, укараненне новых метадаў лячэння пацыентаў і дыягностыкі захворванняў.
Для дасягнення пастаўленых задач Установа ажыццяўляе наступныя функцыі:
-праца па гігіенічным выхаванні насельніцтва і фармаванні навыкаў здаровага ладу жыцця;
-вывучэнне і аналіз захворвання насельніцтва Петрыкаўскага раёна;
-распрацоўку праграм, мерапрыемстваў па прафілактыцы найболей часта сустракаемых захворванняў;
-своечасовае і якаснае абследаванне пацыентаў; своечасовую шпіталізацыю і выпіску пацыентаў з выдачай рэкамендацый па далейшым лячэнні (рэабілітацыі) або накіраванне на медыка-рэабілітацыйную экспертную камісію;
-своечасовы пачатак актыўнага лячэння ў стацыянарных умовах з ужываннем комплекснай тэрапіі, сучасных метадаў аператыўнага і аднаўленчага лячэння, лячэбна-ахавальнага рэжыму і догляду за пацыентамі;
-своечасовую дыягностыку і лячэнне ўскладненняў;
-медыцынскую і прафесійную рэабілітацыю пацыентаў;
-распрацоўку і рэалізацыю праграм, накіраваных на вырашэнне праблем Установы, і ацэнку іх эфектыўнасці; нарміраванне працы;
-падбор, улік, расстаноўку, атэстацыю, павышэнне кваліфікацыі кадраў;
-вырашэнне сацыяльных пытанняў;
-гаспадарчую дзейнасць, у тым ліку своечасовае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, своечасовае правядзенне бягучага і капітальнага рамонту асноўных фондаў ва ўстаноўленыя тэрміны;
-улік вынікаў работ персаналу і кантроль бягучай дзейнасці;
-вядзенне ўліковай і справаздачнай дакументацыі;
-ажыццяўленне іншай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.