Гарачая лінія: 8 (0235) 02-82-23
Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца

Рэкамендацыі для бацькоў па прафілактыцы суіцыдальных паводзін дзяцей і падлеткаў.

18 верасня 2023 в 13:00

   Уважліва выслухайце падлетка, які згадвае пра суіцыд. У стане душэўнага крызісу найперш нам неабходна выказацца. Калі бацька не гатовы ТАКОЕ чуць, то дзіця не будзе адкрытае. Паспрабуйце зразумець праблему, утоеную за словамі падлетка. Адразу звяртайцеся да спецыялістаў, не ігнаруйце найменшыя трывожныя прыкметы.
    Ацэніце сур'ёзнасць намераў і пачуццяў падлетка. Наколькі расплывістыя і не вызначаныя яго планы аб суіцыдзе. Калі маецца пэўны план - «намаляваная карцінка» суіцыду - то сітуацыя вострая і небяспечная.
    Ацэніце глыбіню эмацыйнага крызісу. Падлетак можа адчуваць сур'ёзныя цяжкасці, але пры гэтым не думаць аб самагубстве. Падставы трывожыцца даюць рэзкія змены паводзін падлетка:
1) які знаходзіўся ў зацяжной дэпрэсіі падлетак раптам пераходзіць да бурнай дзейнасці;
2) трывожны і мітуслівы падлетак раптам супакойваецца і заціхае, запавольваецца;
3) падлетак становіцца спакойным і раздорвае свае любімыя рэчы, гаджэты.
    Рэзкая змена паводзін можа служыць падставай для трывогі.
   Уважліва пастаўцеся да ўсіх, нават самых малаважных крыўд і скаргам. Не грэбуйце нічым са сказанага. Ён ці яна могуць і не даваць волю пачуццям, хаваючы свае праблемы, але ў той жа час знаходзяцца ў стане глыбокай дэпрэсіі.
    Не бойцеся прама спытаць, ці не думаюць ён ці яна пра самагубства. Досвед паказвае, што такое пытанне рэдка прыносіць шкоду. Часта падлетак бывае рады магчымасці адкрыта выказаць свае праблемы.
    Як гутарыць з падлеткам, які праяўляе суіцыдальныя тэндэнцыі.
    Падлетка часта палохаюць уласныя намеры, таму ён прагне выказацца. Важна даць яму магчымасць размаўляць свабодна, не перабіваць, не спрачацца, больш задаваць пытанняў. Адкрытая гутарка з'яўляецца першым крокам у папярэджанні самагубства.

Чытайце таксама: